17 верасня ў кінатэтры «Космас» быў арганiзаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня народнага адзінства.

17 верасня ў кінатэтры «Космас» быў арганiзаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня народнага адзінства.

На працягу дня былi арганiзаваны тэматычныя кiнапрагляды и кнiжная выстава з фондаў ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага».

Настаўнiкi i навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №7 i cтудэнты Гуманiтарнага коледжа атрымалi магчымасць пазнаёмiцца са стужкай «Мяжа» (рэжысёр – Яўген Сяцько, сцэнарыст – Уладiмiр Мароз). Аўтарскi дакументальны фильм прысвечаны 80-годдзю ўз’яднання Усходняй i Заходняй Беларусi – падзее, якая сёння выклiкае неадназначныя меркаваннi. Погляд на гiтарычныя лёсы нашай краiны пададзены праз успамiны жывых сведкаў падзей i разважаннi гiсторыкаў.

Усiм удзельнiкам мерапрыемстваў да прагляду быў прапанаваны фільм «Нябесная каманда» (Расiя, Беларусь, 2021), прысвечаны памяці трагічна загінулай хакейнай каманды «Лакаматыў» і заснаваны на рэальных падзеях і лёсах. Фiльм Уладзiмiра Алейнiкава – бiяграфiчная драма. У 2011 годзе ўсе хакеісты загінулі пры крушэнні самалёта, які накіроўваўся ў Мінск, дзе спартсмены павінны былі згуляць з мясцовым «Дынама» ў рамках стартавых гульняў Кантынентальнай хакейнай лігі.

Сумесна с супрацоўнікамi дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага арганізавана кніжная выстава-прагляд “З любоўю да Беларусі” у файе кінатэатра. Выстава сустракала гледачоў перад кінапраглядам і знаёміла з навукова-папулярнымі выданнямі, энцыклапедыямі, даведнікамі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь, а таксама творамі мастацкай літаратуры.

\"\"
\"\"
\"\"